У Сенненскім раёне святары заклікаюць людзей да супраціўлення

У актыўную барацьбу з п'янствам уключаецца праваслаўнае духавенства ў Сенненскім раёне на Віцебшчыне. Штодня святары наведваюць розныя гаспадаркі раёна і праводзяць гутаркі пра шкоду п'янства, заклікаюць людзей да супраціўлення яму.  Мясцовыя ўлады вельмі спадзяюцца, што ініцыятыва духавенства прынясе пэўны эфект. Дагэтуль у раёне змагаліся з п'янствам з дапамогай прафілактычных захадаў. У прыватнасці, за кошт сваёй арганізацыі працаўнікі могуць закадзіравацца ад алкагалізму, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі