У сераду ў Беларусі пачнецца адліга, а ў канцы месяца зноў чакаюцца маразы

Ужо ў сераду тэмпература на поўдні нашай краіны будзе дасягаць 3 градусаў вышэй за нуль. Пра гэта Еўарарадыё паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Вольга Фядотава: “Чакаецца, што тэмпературны фронт павысіцца. У ноч на сераду ўжо ад 6 марозу на Ўсходзе, да 1 цяпла на Захадзе. А дзённая тэмпература чакаецца ад -3 да +3 градусаў”.

Па словах метэаролага, ужо ў канцы студзеня маразы зноў вернуцца ў Беларусь.

Вольга Фядотава: “Па нашых ацэнках, маразы яшчэ не сыходзяць канчаткова. Яшчэ вернуцца. Ужо да канца студзеня тэмпературны фронт панізіцца. У начныя гадзіны будзе даволі істотна падмарожваць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі