У Сербіі арыштавалі 79 чалавек па справе аб карупцыі
Паліцыя Сербіі арыштавала 79 чалавек, у тым ліку былога міністра, падчас расследавання найбуйнейшай у краіне справы аб карупцыі.
Міністр унутраных справаў Нейбоша Стэфанавіч заявіў, што некалькі кіраўнікоў дзяржаўных кампаній, двое былых чыноўнікаў МУС і некалькі цяперашніх і былых мэраў былі арыштаваныя.
Іх абвінавачваюць у адмыванні грошай, злоўжыванні паўнамоцтвамі, хабарніцтве і падробцы дакументаў. Улады ацэньваюць шкоду ад іх дзейнасці ў суму да 70 мільёнаў долараў.
Яшчэ пяць падазраваных абвешчаныя ў вышук.
Два тыдні таму Белград пачаў перамовы аб уваходжанні Сербіі ў Еўрасаюз, адзначае ВВС.
Фота: REUTERS