У Севастопальскім скверы не будзе спілавана ніводнае дрэва
А таксама не будуць знішчаныя шчыліны з артэзіянскай вадой, што знаходзяцца на яго тэрыторыі. Такое абяцанне сёння даў мэр Мінска Мікалай Ладуцька падчас сутрэчы з журналістамі. Мікалай Ладуцька: “Дрэвы там ніхто не пілаваў і не будзе. Свідравіны гэтыя затампаніраваныя — гэта запасныя шчыліны з артэзіянскай вадой. Калі будзе такая патрэба — мы іх адкрыем! Яны знаходзяцца ў прыродаахоўнай зоне. Да таго ж, вада — гэта наша багацце і наша каштоўнасць. І калі нехта пускае плёткі, што мы збіраемся знішчыць гэтыя шчыліны, то ні ў якім разе!”
Як раней паведамлялася, па вуліцы Каліноўскага запланавана пракласці так званае “трэцяе кальцо”. Але па словах Ладуцькі, калі да гэтых планаў дойдзе справа — невядома. Магчыма, кажа мэр, праз 20 гадоў, а можа і праз 25. Таму, запэўніў ён, тэрыторыя Севастопальскага сквера ёсць і будзе. Адзінае — яе трэба давесці да ладу, добраўпарадкаваць.