У Шаркаўшчынскім раёне збіраліся на канферэнцыю каля 40 краязнаўцаў
Актуальныя праблемы краязнаўства былі абмеркаваныя на канферэнцыі "Апошнія краязнаўчыя дасягненні Дзісеншчыны", якая прайшла ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёна. У ёй прынялі ўдзел больш за 40 краязнаўцаў, якія прадстаўлялі Мінск, Віцебск, Браслаў, Глыбокае, Міёры, Шаркаўшчыну і Германавічы. У прыватнасці, яны абмеркавалі стварэнне экспазіцый грамадскіх музеяў і формы іх працы.
Канферэнцыя праводзілася ў германавіцкім літаратурна-мастацкім музеі імя Міхася Райчонка і прысвячалася памяці гэтага маладога даследчыка і літаратара, паведамляе БелаПАН.
Канферэнцыя праводзілася ў германавіцкім літаратурна-мастацкім музеі імя Міхася Райчонка і прысвячалася памяці гэтага маладога даследчыка і літаратара, паведамляе БелаПАН.