У шэсці "Чарнобыльскі шлях" удзельнічае каля тысячы чалавек
Каля тысячы чалавек удзельнічае ў традыцыйным шэсці "Чарнобыльскі шлях", якое праходзіць у Мінску. Яго ўдзельнікі сабраліся каля Нацыянальнай акадэміі навук і рухаюцца да чарнобыльскай каплічкі ў Парку дружбы народаў. Калона складаецца пераважна з моладзі.