У Штутгарце паставілі оперу па творы Святланы Алексіевіч
У Германіі Штутгарцкі оперны тэатр зрабіў нечаканую пастаноўку — оперу "Барыс". У ёй опера Мадэста Мусаргскага "Барыс Гадуноў" пераплеценая з творам Сяргея Неўскага, які выкарыстаў маналогі з кнігі Святланы Алексіевіч "Час сэканд-хэнд".
Як адзначае meduza.io, пастаноўка Неўскага па творы беларускай набеліянткі можа выконвацца і асобна. Але ў пастаноўцы "Барыс" сцэны з "Часу сэканд-хэнд" ідуць паміж карцінамі "Барыса Гадунова".
Дзеянне скача з XVII стагоддзя ў XX і назад, хаця арыгінал Мусаргскага ніяк не закрануты. Напрыклад, славуты скачок Ілжэдзмітрыя ў акно карчмы аказваецца скачком ва ўспаміны пра мінскае гета. І Атрэп'еў прагаворвае: "Тысячы яўрэяў ішлі па горадзе... Мне было сорамна..."
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.