У Швецыі рыхтуецца экстрадыцыя беларуса, які падазраецца ў забойстве

У Швецыі затрымалі беларуса, якога падазраюць у здзяйсненні наўмыснага забойства ў Беларусі чатыры гады таму. Мужчыне 34 гады, яго імя і прозвішча пакуль не называюцца. У вышук ён быў аб’яўлены ў верасні мінулага года. Вядома, што забойства, у якім падазраецца грамадзянін Беларусі, было здзейснена ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці.

Мясцовы жыхар памёр пасля таго, як быў жорстка збіты – ён атрымаў мноства ўдараў нагамі і рукамі, а таксама малатком па галаве. Пасля выканання ўсіх фармальнасцяў беларус будзе экстрадзіраваны на радзіму.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі