У Швецыі змянілі афіцыйную назву беларускага народу

Шведская акадэмія пасля зваротаў грамадскасці краіны і ініцыятыўнай групы "За Belarus" прыняла рашэнне замяніць афіцыйную шведскую назву беларускага народу з vitryssar на belarusier. Адпаведнае рашэнне прынятае на пасяджэнні акадэміі 25 верасня. На 1 кастрычніка прызначанае пасяджэнне так званай моўнай групы, у якую ўваходзяць прадстаўнікі шэрагу арганізацый, у тым ліку Шведскай акадэміі і Шведскага дзяржаўнага моўнага савета. Яны разгледзяць пытанне афіцыйнай змены геаграфічнай назвы Беларусі на шведскай мове, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі