У Швейцарыі правядуць рэферэндум, каб штомесяц плаціць кожнаму 2250 еўра
Федэральны ўрад Швейцарыі вынесе на рэферэндум у чэрвені пытанне пра безумоўны даход для ўсіх жыхароў краіны.
Калі змены ў заканадаўства будуць прынятыя, швейцарцы атрымаюць права на штомесячны даход у 2500 франкаў (2250 еўра). Як адзначае Радыё "Свабода", гэтыя грошы будуць выплачваць незалежна ад таго, працуе грамадзянін ці не. Дзецям будзе выплачвацца па 625 франкаў.
Такія змены будуць каштаваць Швейцарыі 208 млрд франкаў у год. 150 мільярдаў мяркуецца ўзяць з падаткаў, астатнія 55 мільярдаў — з фондаў сацыяльнага страхавання.
Ідэя безумоўнага даходу палягае ў тым, каб разарваць сувязь паміж занятасцю і дабрабытам. Прыхільнікі гэтага падыходу лічаць, што большасць жыхароў усё адно працягне працаваць, толькі не на той працы, дзе больш плацяць, а на той, якая ім больш за ўсё пасуе. Акрамя таго, безумоўны даход дазволіць эканоміць на адміністраванні шматлікіх датацый бедным: іх адменяць, а замест іх будуць плаціць фіксаваную суму.