У "Сілічах" збяруцца самыя экстрэмальныя велагоншчыкі нашай краіны

У бліжэйшыя выхадныя ў гарналыжным цэнтры "Сілічы" збяруцца самыя экстрэмальныя велагоншчыкі нашай краіны. У адкрытым чэмпіянаце Беларусі па крос-кантры і велакросе будуць удзельнічаць сем прафесійных веласіпедных клубаў краіны, а таксама каманды з Украіны, Латвіі і Малдовы.

Спаборніцтвы пачнуцца ў суботу раніцай стартамі юніёрак і жанчын у крос-кантры. У нядзелю пройдзе велакрос. Як адзначае агенцтва "Мінск-навіны", яго ўдзельнікам давядзецца не толькі ехаць на ровары, але і бегчы з ім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі