У скрынцы ля магілёўскага вакзала сапёры знайшлі бутэльку з-пад віна
Нагадаем, што падазроную скрынку каля чыгуначнага вакзала "Магілёў 1" знайшлі каля 4-й гадзіны дня.
Міліцыянты адразу прынялі меры па ахове месца здарэння і эвакуацыі грамадзян. Усяго было эвакуявана каля 100 чалавек. На месцы працавалі спецыяльныя службы і сапёрна-піратэхнічная група.
Як выявілася, змесціва скрынкі было бяспечным, перадае БЕЛТА. У ёй знайшлі 5-літровую палімерную бутэльку з пітной вадой, бутэльку з-пад віна (0,7 л) з вадкасцю і поліэтыленавы пакет з прадуктамі.
На руху цягнікоў сітуацыя не адбілася. Вакзал працуе ў звычайным рэжыме.
Фота — globus.tut.by