У Слоніме будуць святкаваць угодкі каранацыі іконы Маці Божай Жыровіцкай

Святкаванне 280-годдзя каранацыі іконы Маці Божай Жыровіцкай адбудзецца 19 верасня ў Слоніме. Ва ўрачыстых набажэнствах, якія пачнуцца ў слонімскім касцёле Святога Андрэя, возьмуць удзел каталіцкія біскупы Беларусі, духавенства і вернікі лацінскага і візантыйскага aбрадаў, паведамляе БелаПАН
Нагадаем, каранацыя цудатворнага абраза Маці Божай Жыровіцкай залатымі папскімі каронамі з каштоўнымі камянямі, якая адбылася 19 верасня 1730 года, была першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі. На працягу стагоддзяў перад гэтай іконай маліліся хрысціяне-пілігрымы розных дэнамінацый — грэка-католікі, рыма-католікі і праваслаўныя, якія накіроўваліся да абраза з розных рэгіёнаў Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі.

Цудатворную ікону Маці Божай Жыровіцкай называюць "валадаркай беларускага народа". Паводле падання святыню знайшлі пастушкі ў лясным гушчары на квітнеючай грушы-дзічцы ў другой палове XV стагоддзя, калі ўладальнікам Жыровіцаў быў падскарбій Вялікага Княства Літоўскага Аляксандр Солтан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі