У Слоніме рабочага прымушалі напісаць паперу на імя вертыкальшчыка

Рабочага слонімскай мэблевай фабрыкі Юрыя Масюка прымушалі напісаць паперу на імя старшыні райвыканкаму. 6 верасня яго выклікалі да дырэктара прадпрыемства, але там Масюка чакаў мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ “Аляксандрам Іосіфавічам”. Спачатку ён цікавіўся стаўленнем рабочага да Бога, пытаўся, ці ведае ён некаторых слонімскіх грамадскіх і палітычных актывістаў.

Пасля прапанаваў у пісьмовай форме засведчыць, што ён “не ўдзельнічае і не будзе ўдзельнічаць у працы незарэгістраваных хрысціянскіх арганізацый”. Аднак Юрый Масюк напісаць гэтую паперу адмовіўся. Супрацоўнік КДБ папярэдзіў яго, што можа выклікаць на размову позвай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі