У Слоніме ўшанавалі памяць Васіля Супруна

Грамадскія актывісты ўсклалі кветкі на магілу Супруна і ўзгадалі яго добрымі словамі.

Васіль Супрун нарадзіўся ў вёсцы Глоўсевічы Слонімскага раёна. Ён быў вязнем савецкіх турмаў і лагераў. У 1946-1947 гадах ён быў кіраўніком слонімскай маладзёжнай антысталінскай арганізацыі “Чайка” і Цэнтра беларускага вызваленчага руху. Супрун таксама вядомы як аўтар кніг па гісторыі Слоніма, вершаў, краязнаўчых нарысаў.

У нядзелю 13 сакавіка ў Слоніме адбудзецца вечарына памяці Васіля Супруна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі