У Слуцку адкрылася першая ў Беларусі школа кулінарнага майстэрства

У Слуцку 25 лістапада адкрылася першая ў Беларусі Школа кулінарнага майстэрства. Заняткі ў ёй дазволяць павысіць узровень падрыхтоўкі прафесійных кухараў, што працуюць у рэстаранным і гатэльным бізнэсе Беларусі.  Школа адкрылася пры мясцовым прафесійна-тэхнічным каледжы перапрацоўчай прамысловасці. Заняткі і майстар-класы ў школе будуць ладзіць вядучыя адмыслоўцы з Масквы. Акрамя таго, навучэнцы каледжа атрымаюць магчымасць практыкавацца на сучасным абсталяванні.

У школе ўсталяваныя два апараты, якія замяняюць увесь тэхналагічны ланцужок падрыхтоўкі любой стравы. Час на падрыхтоўку стравы скарачаецца ўдвая, пры гэтым прадукты не губляюць сваіх смакавых якасцяў і карысных уласцівасцяў.

Курс навучання ў школе, як паведамляе БЕЛТА, зойме ад 10 дзён да 3 месяцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі