У Слуцку павесіўся жаўнер тэрміновай службы

У Слуцку павесіўся жаўнер, які праходзіў тэрміновую службу ў адной з воінскіх часцей горада. Пра гэта са спасылкай на праваахоўныя органы паведамляе “Інтэрфакс”. Цела вайскоўца было знойдзена пад мастом у раёне мясцовай медыцынскай вучэльні. Загінулы быў прызваны на службу ў студзені гэтага года.

Па факце самазабойства ваеннай пракуратурай Слуцкага гарнізона распачата крымінальная справа. У міністэрстве абароны заявілі, што суіцыды ў беларускім войску "адзінкавыя".

Там адзначылі, што радзей за іншых такія дзеянні здзяйсняюць вайскоўцы тэрміновай службы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі