У Смаленскай вобласці зламыснікі спрабавалі скрасці аўто беларуса

Паліцыянтам здалося падазроным, што буксіроўка праходзіць пры выключаны фарах. Пры бліжэйшым разглядзе высветлілася, што на машыне па-над старымі беларускімі знакамі прыкручаныя новыя нумары.



Для высвятлення ўсіх абставінаў мужчын даставілі ў дзяжурную частку паліцыі. Затрыманымі апынуліся жыхары Смаленска 28 і 26 гадоў. Паліцыянты высветлілі, што аўтамабіль належыць жыхару Беларусі. Пасля сур'ёзнай паломкі машына каля месяца прастаяла на адной з неахоўных аўтастаянак у Смаленскім раёне, пакуль вока на яе не паклалі зламыснікі.



Вырашыўшы, што аўтамабіль кінуты, яны захацелі прадаць яго на запчасткі, маючы намер на буксіры прыцягнуць іншамарку ў аўтасэрвіс. На ўсялякі выпадак зламыснікі прыкруцілі да яе новыя нумары і ўзялі з сабой дакументы на аналагічную машыну.



Зараз абодва падазраваных знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Ім пагражае да 5 гадоў зняволення, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі