У Смаленску стартаваў IV расійска-беларускі велапрабег
У Смаленску стартаваў велапрабег "Моладзь Расіі і Беларусі — дарога ў будучыню Саюзнай дзяржавы". Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс". Імпрэза ладзіцца ў чацвёрты раз. У велапрабегу традыцыйна бяруць удзел маладыя парламентарыі, лідэры моладзевых грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, студэнты смаленскіх ВНУ, у тым ліку і маладыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія навучаюцца ў Смаленску.
Стартаваўшы ад будынка адміністрацыі Смаленска, удзельнікі зрабілі круг пашаны па цэнтры горада і накіраваліся ў бок Беларусі. Велапрабег падоўжыцца 4 дні, на працягу якіх яго ўдзельнікі адолеюць больш за 500 кіламетраў па тэрыторыі Смаленскай і Віцебскай абласцей і наведаюць 28 населеных пунктаў.
Канчатковай кропкай маршруту стане смаленскі горад Рудня, дзе 6 траўня адбудзецца вялікі святочны канцэрт.