У Смаленску ствараецца беларускае зямляцтва імя Скарыны

Таксама прынята рашэнне аб стварэнні ў Смаленску філіі беларускага зямляцтва.
Смаленскае прадстаўніцтва беларускага зямляцтва будзе названае імем Францыска Скарыны, у ім будуць вывучацца беларуская мова і культура, а таксама яно заклікана дапамагчы беларусам Смаленшчыны знайсці вучобу, працу і месца пражывання.

Паводле перапісу насельніцтва ў 2010 годзе, беларусамі сябе назвалі 120012 чалавек, якія стала жывуць у Смаленску і маюць пашпарт грамадзяніна Расіі. Цікавая статыстыка, што датычыцца адукацыі: у горадзе вучыцца 511 студэнтаў з замежжа, прычым 499 — гэта беларусы. Вялікая частка беларускіх студэнтаў у Смаленску — аршанцы. Сярод сталага насельніцтва горада нямала людзей, што нарадзіліся ў Оршы і потым пераехалі ў суседнюю краіну, інфармуе orsha.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі