У Смаленску з'явіцца консульскі аддзел пасольства Беларусі

Консульскі аддзел пасольства Беларусі з'явіцца ў Смаленску. Пра гэта заявіў губернатар Смаленскай вобласці Сяргей Антуф'еў. Паводле яго словаў, праект рашэння ўжо гатовы. Акрамя Смаленшчыны консульскія аддзелы беларускага пасольства пачнуць дзейнічаць яшчэ ў чатырох рэгіёнах Расіі, інфармуе kp.ru.
Дарэчы, тавараабарот Беларусі і Смаленскай вобласці па выніках 2008 года мусіць дасягнуць 800 мільёнаў долараў, што на 140 мільёнаў болей, чым было летась. Смаленскі губернатар перакананы, што ніякія сусветныя крызісныя з'явы не адаб'юцца на гэтых паказчыках. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі