У Смаргоні скарачаецца працэдура высялення злосных неплацельшчыкаў

Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Зміцер Панямонаў:

"Сума запазычанасці па камунальных плацяжах у Смаргоні складае на сённяшні дзень 847 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара унітарнага прадпрыемства «Смаргонская жыллёва-камунальная гаспадарка» Ірына Кляпацкая.


Агулам у спісы неплацельшчыкаў патрапілі 435 смаргонцаў. 320 з іх не аплачвалі камунальныя паслугі больш за месяц і іх запазычанасць складае 127 мільёнаў. Астатнія 730 мільёнаў рублёў на сумленні 115 чалавек, якія знаходзяцца ў «чорным спісе» злосных неплацельшчыкаў звыш 6 месяцаў.


Супрацоўнікі Смаргонскай ЖКГ ужо дабіліся высялення без прадастаўлення іншага жылля двух чалавек, збіраюцца дакументы на трэцяга. Раней гэта працэдура расцягвалася на тэрмін ад 4 да 6 месяцаў. Зараз, у сувязі з магчымым падаражэннем камунальных паслуг, яе плануюць значна скараціць і паскорыць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі