У Смаргоні знік школьнік, яго шукаюць ужо суткі (фота)
11-гадовы хлопчык пайшоў са школы ў сераду, 23 кастрычніка, але дахаты не вярнуўся.
Дагэтуль яго месцазнаходжанне невядомае. Паводле некаторай інфармацыі, хлопчыка некалькі разоў бачылі ў горадзе.
Як адзначае БЕЛТА, праваахоўнікі характарызуюць сям'ю школьніка толькі са станоўчага боку, але сам ён мае схільнасць да бадзяжніцтва. З сямі гадоў ён неаднаразова сыходзіў з дому.
Пошукі хлопчыка здзяйсняюць сумеснымі высілкамі праваахоўныя органы і валанцёры з пашукова-выратавальнага атрада "Анёл".
Фота — kp.by