У СНД будзе створаны камітэт па каардынацыі барацьбы з мытнымі злачынствамі

У рамках СНД плануецца стварыць камітэт па каардынацыі барацьбы з правапарушэннямі ў мытнай сферы. Такое рашэнне было прынята на нарадзе кіраўнікоў мытных службаў краін СНД, якое прайшло 6 чэрвеня ў Ніжагародскай вобласці Расіі. Як даклаў сёння прэм'ер-міністру Расіі Уладзіміру Пуціну кіраўнік Федэральнай мытнай службы (ФМС) Расіі Андрэй Бельянінаў, гаворка ідзе ў першую чаргу аб такіх правапарушэннях, як кантрабанда і наркатрафік, якія ўяўляюць сур'ёзную праблему для шэрагу дзяржаў СНД. "За кошт скаардынаванасці мы павялічым эфектыўнасць працы ў гэтым кірунку", — цытуе Бельянінава РІА Навіны.

Кіраўнік ФМС таксама паведаміў, што адной з асноўных задач, якія стаяць перад расійскімі мытнікамі, з'яўляецца прывядзенне ў адпаведнасць нарматыўнай базы для стварэння мытнага саюзу Расіі, Беларусі і Казахстана. Па яго словах, на мінулым пасяджэнні кіраўнікі мытных службаў краін СНД адзначалі, што праца па ўніфікацыі нарматворчай базы "вядзецца досыць карэктна". "Дзверы застаюцца адчыненымі і для іншых краін СНД. Яны могуць быць прынятыя ў саюз пры захаванні вызначаных умоў", — адзначыў А.Бельянінаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі