У снежні 2010 года ДАІ ўвядзе правы для матацыклістаў
Вадзіцельскія пасведчанні новага ўзору плануецца выдаваць у Беларусі са снежня 2010 года. Са слоў кіраўніка дарожнай міліцыі краіны Юрыя Ліцвіна, яго ведамства ўжо вядзе актыўную працу ў гэтым напрамку. Акрамя таго, ДАІ па-ранейшаму мае намер Увесці новую катэгорыю "АМ" для кіроўцаў мапедаў, скутэраў і падобных да іх транспартных сродкаў. Для атрымання такіх правоў не трэба ў абавязковым парадку здаваць іспыты ў Дзяржаўтаінспекцыі. Больш за тое, калі чалавек ужо мае правы катэгорыі "А" або "В", ён зможа атрымаць катэгорыю "АМ" па заяўнічым прынцыпе.
У той жа час ДАІ пакуль не збіраецца ўводзіць асобную катэгорыю для кіравання машынамі з аўтаматычнай трансмісіяй, паведамляе БелТА.
У той жа час ДАІ пакуль не збіраецца ўводзіць асобную катэгорыю для кіравання машынамі з аўтаматычнай трансмісіяй, паведамляе БелТА.