У снежні МВФ абмяркуе выдзяленне Беларусі чарговага траншу крэдыту
Выканаўчы савет дырэктароў Міжнароднага валютнага фонда ў снежні разгледзіць пытанне пра выдзяленне Беларусі чарговага траншу крэдыту ў рамках праграмы "стэнд-бай". Як паведамляе БЕЛТА, місія МВФ, якая знаходзілася ў нашай краіне на працягу дзесяці дзён, вяртаецца ў Вашынгтон. Нагадаем, у кастрычніку МВФ аб'явіў аб выдзяленні другога траншу крэдыту Беларусі ў памеры 699,5 млн долараў. Такім чынам, агульны аб'ём дапамогі фонда нашай краіне дасягнуў 2,23 млрд долараў.