У спіс абмежаванага доступу трапілі каля 20 інтэрнэт-сайтаў

У Беларусі каля 20 інтэрнэт-рэсурсаў знаходзяцца ў закрытым спісе абмежаванага доступу. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі.
Нагадаем, што існуюць два спісы абмежаванага доступу - агульнадаступны для прыватных асоб і закрыты для пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг. У агульнадаступным спісе будуць толькі зарэгістраваныя сайты байнэту. На цяперашні час ён пусты.

Спіс для пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг уключае не толькі сайты байнэту, але ён мае і канфідэнцыйны характар. Цяпер у ім каля двух дзясяткаў інтэрнэт-рэсурсаў "экстрэмісцкай ці парнаграфічнай скіраванасці". Яны трапілі ў закрыты спіс каля месяца таму.

Спіс абмежаванага доступу фармуецца на падставе рашэнняў Камітэта дзяржкантролю, Генеральнай пракуратуры, Арганізацыйна-аналітычнага цэнтру, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі