У справе школьнага педафіла з Брэстчыны выявілі яшчэ адзін эпізод
Яго выявілі супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці разам з аператыўнікамі УУС Брэсцкай вобласці.
Як паведамляла Еўрарадыё, следчыя затрымалі кіраўніка адной са школ Брэсцкай вобласці па падазрэнні ў педафіліі. Па іх звестках, мужчына на месцы працы з ужываннем гвалту і насуперак волі заведама для яго непаўналетняй ажыццявіў сэксуальны акт з дзяўчынкай. Цяпер, як адзначае БЕЛТА, у справе фігуруюць ужо два дзіцяці.
На дырэктара-педафіла пачалі крымінальную справу за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару. Яму пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — spb.mk.ru