У Стакгольме адбыўся пікет у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі

Сярод выступоўцаў былі дэпутаты шведскага парламенту, прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі Östgruppen. Кіраўнік Östgruppen Марцін Угла ў сваім выступе адзначыў, што арганізацыя асабліва падтрымлівае тых людзей у Беларусі, якія актыўна змагаюцца за дэмакратыю і за права беларускага народа абіраць сваіх палітычных прадстаўнікоў на свабодных выбарах.

Удзельнікі акцыі, апранутыя ў строі Дзеда Мароза, заляпілі сабе скотчам рты. Такім чынам, удзельнікі хацелі сімвалізаваць ціск на свабоду слова ў Беларусі, перадае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі