У сталіцы амаль на 80% зношаныя цеплавыя сеткі

Амаль на 80% зношаныя цеплавыя сеткі ў беларускай сталіцы. З-за гэтага значная частка цяпла (да 15%) ў іх губляецца і не трапляе да спажыўцоў. Як паведамляе тэлеканал ОНТ, у мінскія кватэры цяпло патрапляе па сістэме трубаў даўжынёй болей за 2,5 тыс. кіламетраў. Па складанасці сталічная сістэма - другая ў СНД і краінах Балтыі і саступае толькі маскоўскай.

Каб выправіць сітуацыю, замена трубаў праходзіць нават зімой. Штогод у Мінску замяняюць болей за сто кіламетраў цеплатрасы. Дарэчы, новыя трубы маюць сучасны ізаляцыйны матэрыял, які дазваляе практычна цалкам пазбавіцца ад стратаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі