У сталіцы Чачні адбыўся выбух, загінулі 5 паліцыянтаў
Яшчэ 12 чалавек пацярпелі.
Пра гэта паведамілі РБК у прэс-цэнтры МУС Расіі. Паводле інфармацыі ведамства, выбух адбыўся ў раёне чыгуначнага вакзала Грознага.
Паводле прэс-цэнтру, супрацоўнікі паліцыі перадухілілі тэракт на масавым мерапрыемстве. Увечары 5 кастрычніка ў Грозным павінен быў адбыцца канцэрт, прымеркаваны да Дню горада. Паліцыянты, якія дзяжурылі каля металадэтэктараў, заўважылі падазронага чалавека.
У часе дагляду мужчына ўчыніў самавыбух.
Інфармацыі пра пацярпелых сярод цывільных асобаў няма.