У сталіцы кіроўца збіў трох чалавек і нават не спыніўся
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Солтыса ў Мінску, паведамляе Белдзяржтэлерадыёкампанія. Вінаваты — кіроўца аўтамабіля “форд-сіера”. Інспектары ДАІ знайшлі разбітую машыну ў двары дому непадалёк. Машыну кінулі, нават не замкнуўшы на ключ. Хто сядзеў за рулём у момант аварыі, невядома. Уладальнік аўтамабіля цвердзіць, што машыну ўгналі за пэўны час да аварыі. Дарэчы, двое пацярпелых пешаходаў атрымалі сур’ёзныя траўмы і зараз знаходзяцца ў лякарні.