У сталіцы затрымалі групу нелегалаў з Вьетнама
Групу нелегалаў з Вьетнама ў складзе пяці чалавек затрымалі ў суботу раніцай у Мінску на здымнай кватэры. Высветлілася, што ў нашу краіну яны прыехалі на цягніку, але не пратрымаліся на нелегальным становішчы і двух дзён.
Як паведамляе БЕЛТА, вьентнамцы верагодна накіроўваліся ў краіны Еўрасаюза на заробкі. Пасля разбіральніцтва іх чакае дэпартацыя. Дарэчы, сёлета гэта першая група нелегалаў, затрыманая ў беларускай сталіцы.