У сталіцы з'явіўся Kalinouski Bar з меню "Кактэйльная праўда"

У сталіцы з'явіўся Kalinouski Bar з меню "Кактэйльная праўда"

У Мінску на вуліцы Зыбіцкай з'явіўся Kalinouski Bar. Там на сценах партрэты Кастуся Каліноўскага, цытаты з "Мужыцкай праўды" і ўсё аздабленне па-беларуску, піша на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" журналіст Франак Вячорка.

Патрыятычны паб прысвечаны гісторыі паўстання 1863 года. Меню завецца "Кактэйльная праўда", у ім аўтарскія настойкі і кактэйлі. На століках у вазачках стаяць каласы.

Новы модны паб адчыніў прадпрымальнік Аляксей Славута на месцы колішняй бургернай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі