У Стаўбцоўскім раёне затрыманы наркакур’ер
У Стаўбцоўскім раёне затрыманы жыхар Нясвіжа, які перавозіў партыю наркатычных сродкаў. Падрабязней у матэрыяле нашага карэспандэнта Алеся Літоўчыка:
“Аўтамабіль, у якім ехалі чатыры жыхары
Нясвіжчыны, быў спынены для праверкі супрацоўнікамі Стаўбцоўскай дзяржаўтаінспекцыі.
Пры даглядзе пасажыраў у аднаго з іх былі выяўлены наркатычныя сродкі.
Як паведамілі ў Стаўбцоўскім раённым аддзеле ўнутраных спраў, па гэтым факце праводзіцца расследаванне. Што тычыцца меры пакарання для наркакур’ера, то яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі”.