У студзені адбудзецца пераразлік “жыровак” ільготнікаў
Пераразлік “жыровак” будзе праведзены ў студзені ў тым выпадку, калі ў іх не былі ўлічаныя захаваныя сацыяльныя льготы. Паводле намесніка міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалая Ліпеня, у “жыроўках” за снежань захаваныя льготы мусілі ўлічыць. Калі пра некаторыя катэгорыі льготнікаў “забыліся”, тады зробяць пераразлік.
Як адзначыў намеснік міністра, зніжка ў памеры 50% на аплату камунальных паслуг у адпаведнасці з законам аб дзяржаўных сацыяльных льготах захаваная для інвалідаў 1-й і 2-й групаў у тым выпадку, калі з імі не жывуць працаздольныя сваякі.
Мікалай Ліпень таксама сказаў, што павышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі адбудзецца ў 2008 годзе ў межах 5 долараў. Рашэнне павысіць тарыфы пакуль не прынятае.
БЕЛТА