У студзені пад Мінскам пройдзе фестываль індзейскай культуры

Міжнародны фестываль індзейскай культуры Indian Spirit пройдзе 7-9 студзеня 2011 года ў Астрашыцкім Гарадку, што ў Мінскім раёне, паведамляе БелаПАН. Праграма фестывалю не абмяжуецца культурай амерыканскіх індзейцаў. Туды прыедуць людзі, якія рэканструююць побыт і культуру індзейскіх плямёнаў, спевакі і танцоры. Другі дзень фестывалю ўвогуле пройдзе ў стылі кантры. Адбудзецца і дэгустацыя страваў індзейскай кухні. У 1995 годзе адбыўся першы і пакуль адзіны Indian Spirit, на якім прысутнічаў нават сапраўдны правадыр індзейскага племені наваха. Цяпер чакаюць гасцей з Расіі, краінаў Балтыі і, магчыма, з ЗША. Арганізатары фэсты разлічваюць на 30 індзеяністаў, бо іх увогуле няшмат у былым Савецкім Саюзе, прыкладна 60 чалавек. А ўсяго на фестывалі плануюць сабраць 400-500 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі