У студзені ў сталіцы не працавалі 2 тыс. гандлёвых кропак — Мінгарвыканкам

У студзені без уважлівых прычын не працавалі 2 тысячы аб'ектаў гандлю сталіцы. Такі вынік рэйдавай праверкі, аб якой, паводле інфармацыі афіцыйных крыніц, 21 студзеня на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміў начальнік упраўлення прадпрымальніцтва Аляксандр Каліноўскі.

Паводле вынікаў праверкі складзена 1340 актаў аб невыкананні прадпрымальнікамі рэжыму працы, што з'яўляецца парушэннем ліцэнзійных патрабаванняў. З усіх ІП узятыя тлумачэнні.

У дачыненні да 21 прадпрымальніка матэрыялы будуць накіраваны ў камісію па ліцэнзаванні Мінгарвыканкаму для прыняцця рашэння аб пазбаўленні іх ліцэнзій.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі