У суботу пройдуць матчы 28-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

Матчы 28-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе пройдуць у суботу. Найбольшая ўвага прыцягнута да матчу ў Магілёве, дзе мясцовы "Дняпро" будзе прымаць барысаўскі БАТЭ (пачатак а 17-й гадзіне).
  Салігорскі "Шахцёр", які працягвае пагоню за барысаўчанамі і адстае ад іх пакуль на 5 ачкоў, згуляе дома з "Віцебскам" (пачатак а 17-й гадзіне). "Мінск" у Жодзіне пазмагаецца з адным з аўтсайдэраў — "Тарпеда" (пачатак а 15-й гадзіне). Мінскае "Дынама" гуляе з "Партызанам" (пачатак а 14-й гадзіне). Брэсцкае "Дынама" будзе экзаменаваць гродзенскі "Нёман", які змагаецца за выжыванне ў вышэйшай лізе (пачатак у 17.30). У Бабруйску "Белшына" прымае наваполацкі "Нафтан" (пачатак а 15-й гадзіне).

Нагадаем сітуацыю ў турнірнай табліцы чэмпіянату:

БАТЭ — 59 ачкоў
"Шахцёр" — 54
"Мінск" — 52
"Дынама" (Мінск) — 46
"Белшына" — 40
"Нафтан" — 39
"Дынама" (Брэст) — 36
"Дняпро" — 35
"Віцебск" — 25
"Тарпеда" — 20
"Нёман" — 19
"Партызан" — 18

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі