У суботу ў Мінску КХП-БНФ праводзіць мітынг і канцэрт да 100-годдзя БНР

У суботу ў Мінску КХП-БНФ праводзіць мітынг і канцэрт да 100-годдзя БНР

У суботу, 24 сакавіка, у Мінску КХП-БНФ праводзіць мітынг і канцэрт, прысвечаныя 100-м угодкам абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Мерапрыемства дазволена гарадскімі ўладамі, яно пройдзе з 12-й да 16-й гадзіны ў Кіеўскім скверы. Варта адзначыць, што кіраўніком Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ з’яўляецца палітэмігрант Зянон Пазьняк.

У нядзелю, 25 сакавіка, мітынг і канцэрт, прысвечаныя 100-годдзю БНР, пройдзе каля Опернага тэатру, пачатак а 13-й гадзіне. Мерапрыемства, якое ладзіць іншы аргкамітэт, таксама дазволенае мінскімі ўладамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі