У супрацьвагу "вертыкалі" ў Беларусі левымі ствараецца "Гарызанталь"

Сацыяльна-патрыятычнае аб’яднанне “Гарызанталь” стварылі ў нядзелю ў Мінску прадстаўнікі беларускіх левых, апазіцыйных да сённяшніх уладаў. Яго ачоліў Сяргей Калякін, старшыня Партыі камуністаў Беларускай, дзейнасць якой цяпер прыпынена.

Ва ўстаночым сходзе ўдзельнічалі каля 80 чалавек з розных рэгіёнаў краіны і сталіцы.

Намеснікамі Калякіна былі абраныя: Аляксандр Бухвостаў, прафсаюзы дзеяч, старшыня ліквідаванай Беларускай партыі працы, Алена Скрыган, сакратар ЦК Партыі камуністаў, Валеры Ухналёў, намеснік старшыні ПКБ і Аляксей Елісееў, якога прадставілі, як актывіста.

На сходзе было заяўлена, што “Гарызанталь” ствараецца “для актывізацыі палітычнага жыцця грамадзян, а таксама ў супрацьвагу існуючай у Беларусі вертыкалі ўлады”.

Бліжэйшым часам у Мінюст будуць пададзеныя дакументы на рэгістрацыю новага грамадскага аб’яднання, паведамляе “Салідарнасць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі