У Светлагорску ў супермаркеце абрынуўся навес, пацярпелі дзеці (фота)
Здарэнне адбылося ў другой палове дня 30 чэрвеня.
Як інфармуе прэс-служба МНС, абрынулася гіпсакартонная канструкцыя для рэкламы і падсветкі ўнутры адкрытай тры дні таму крамы "Родная сторона". Пацярпелі пяць чалавек: трое дзяцей (2012, 2010 і 2005 гадоў нараджэння) і дзве жанчыны. Ва ўсіх траўмы і парэзы. Пасля абследавання ўсіх пацярпелых адпусцілі з бальніцы дахаты.
Прычыны здарэння высвятляюцца. Адзначаецца, што з супермаркета эвакуявалі каля 100 чалавек.
Фота — МНС