У Таіландзе застаюцца не менш за 25 беларускіх грамадзянаў

У цяперашні час у Таіландзе знаходзіцца не меней за 25 грамадзян Беларусі, якія з'ехалі на адпачынак. Гэта паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Чэслаў Шульга, спасылаючыся на звесткі беларускіх тураператараў. Разам з тым ён не выключыў, што ёсць некалькі чалавек, якія паехалі ў гэтую краіну праз маскоўскіх, украінскіх, польскіх або літоўскіх тураператараў.

Дарэчы, беларускія тураператары вярнулі грошы за пуцёўкі турыстам, якія адмовіліся ехаць у Таіланд. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведаміла генеральны дырэктар РУП "Белінтурыст" Марыя Філіповіч.

Па яе словах, тым турыстам, якія вырашылі не ехаць у Таіланд, але ўсё ж такі адпачыць за мяжой, былі прапанаваныя іншыя маршруты. Хтосьці, напрыклад, памяняў Таіланд на Егіпет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі