У Таліне пры разгоне маніфестацыі загінуў расіянін

Грамадзянін Расіі, які стала пражывае ў Эстоніі, загінуў у выніку сутыкненняў, што ўзніклі пры спробе ўладаў разагнаць маніфестацыі ў абарону помніка Воіну-Вызваліцелю, якія праходзілі ў ноч з 26 на 27 красавіка. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве замежных спраў Расіі.

Там адзначылі, што першапачаткова эстонскія ўлады ў адказ на афіцыйныя запыты расійскай амбасады ў Таліне запэўнівалі, што сярод пацярпелых расіянаў няма.

Пасля высветлілася, што загінуў расійскі грамадзянін, аднак дагэтуль невядомыя яго прозвішча і акалічнасці смерці.

Па словах расійскіх дыпламатаў усяго ў сутыкненнях з паліцыяй пацярпела некалькі дзесяткаў дэманстрантаў.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі