У трох абласцях Украіны забаранілі набліжацца да беларускай мяжы

У трох абласцях Украіны забаранілі набліжацца да беларускай мяжы

У Ровенскай, Жытомірскай і Кіеўскай абласцях часова забаранілі набліжацца да беларускай мяжы бліжэй чым на 1 кіламетр. Памежная служба Украіны ўвяла такія абмежаванні з 23 траўня і да заканчэння ваеннага становішча, перадае hromadske.ua.

Прычынай такіх мераў называецца ўзброеная агрэсія Расіі і неабходнасць мер па ўмацаванні нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Дадатковыя абмежаванні ўведзеныя таксама ў межах да 20 км ад дзяржаўнай мяжы Корасценскага раёна Жытомірскай вобласці, Сарненскага і Вараськага раёнаў Ровенскай вобласці і ў межах да 5 км ад дзяржаўнай мяжы Вышгарадскага раёна Кіеўшчыны. Сярод іншага там забаронена нават карыстацца відэарэгістратарамі, перамяшчацца ў лясах, насіць вайсковую форму вопраткі і г.д. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі