У Турцыі пайшло ў адстаўку тры міністры за дзень
Іх сыны апынуліся фігурантамі буйнога карупцыйнага скандалу і былі затрыманыя ці дапытаныя.
25 снежня са сваёй пасады сышоў міністр экалогіі і гарадскога планавання Эрдаган Байрактар, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы. Абвяшчаючы пра сваё рашэнне, чыноўнік заклікаў сысці ў адстаўку прэм’ер-міністра Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.
Раней пра сваё звальненне заявілі яшчэ два турэцкія міністры, чыіх сыноў затрымлівалі ў рамках таго ж расследавання. Свае пасады пакінулі міністр эканомікі Зафер Чаглаян і кіраўнік МУС Муамер Гюлер.
Дзеці высокапастаўленых турэцкіх чыноўнікаў трапілі пад арышт 21 снежня. Усяго абвінавачанні ў крадзяжах, растратах ды іншых актах карупцыі выставілі 24 фігурантам. Сярод абвінавачаных апынуліся сыны Гюлера і Чаглаяна, у той час як сыну Байрактара ўдалося пазбегнуць арышту: яго толькі дапыталі.