У Турцыі затрымалі расійскае судна са збожжам

Ва Украіне лічаць, што яно можа быць выкрадзена і вывезена з порта ў акупіраваным Бярдзянску 
Ва Украіне лічаць, што яно можа быць выкрадзена і вывезена з порта ў акупіраваным Бярдзянску 

У Турцыі затрымалі расійскае судна са збожжам. Ва Украіне лічаць, што яно можа быць выкрадзена і вывезена з порта ў акупіраваным Бярдзянску. Пра гэта ў каментары Reuters заявіў пасол Украіны ў Турцыі Васіль Баднар.

"Цяпер судна стаіць ля ўваходу ў порт, яно затрымана мытнымі органамі Турцыі. А панядзелак адбудзецца следчая нарада, на якой будзе вырашацца далейшы лёс гэтага судна. Наш запыт перададзены, запыт Генпракуратуры, і мы спадзяемся на тое, што судна арыштуюць, а маёмасць канфіскуюць , а ўсіх, хто мае дачыненне да гэтага, прыцягнуць да адказнасці", — заявіў Баднар.

1 ліпеня Украіна звярнулася ў Турцыю з просьбай затрымаць і арыштаваць расейскае грузавое судна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі