У турыстычную інфраструктуру Браслаўскіх азёраў інвестуюць латышы

Латвійскі інвестар пабудуе ў Браслаўскім раёне санаторна-курортны комплекс за $ 50 млн., паведамляе БелТА. Зона адпачынку змесціцца ў вёсцы Відзы-Лаўчынскія і атрымае назву "Лазенкі". Адначасова там змогуць адпачываць ад 300 да 400 чалавек. З пачатка ХIХ стагоддзя ў гэтай мясцовасці дзейнічала папулярная лякарня для шляхты. Вядома, што там адпачывалі Адам Міцкевіч і вялікі князь Міхаіл, брат Аляксандра I. На тэрыторыі санаторна-курортнага комплексу захаваецца панскі маёнтак канца XVIII стагоддзя і парк, у якім захавалася 38 відаў рэдкіх для Беларусі дрэў.

Прыцягнуць людзей інвестары плануюць магчымасць бальнеатэрапіі: азёры Лазенкі і Чорнае багатыя гідрасульфіднымі сапрапелямі. Але будзе у “Лазенках” і звычайны пляж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі