Аварыя ў маскоўскім метро, 20 загінулых, 161 пацярпелы (фота, відэа)

Рух цягнікоў на ўчастку Арбацка-Пакроўскай лініі метро ў расійскай сталіцы быў прыпынены раніцай 15 ліпеня. Цягнік раптоўна рэзка затармазіў у тунэлі паміж станцыямі "Маладзёжная" і "Славянскі бульвар". Пацярпеў 161 чалавек, у якіх траўмы, парэзы, у некаторых пераломы пазваночніка, шпіталізаваныя 118 чалавек. Стан больш за 50 чалавек ацэньваецца як цяжкі.

Людзей вывелі з тунэля, аднак каля 20 чалавек заставаліся заблакаваныя ў пашкоджаным ад рэзкага тармажэння вагоне. Іх таксама вывелі. На месцы працавалі выратавальнікі, з метро эвакуявалі 200 чалавек, інфармуе РІА "Новости". Улады Масквы паведамілі пра 20 загінулых.

Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай здарэння стаў скачок напружання, у выніку чаго спрацавала сігналізацыя і адбылося тармажэнне. Аднак энергетыкі гэтую версію не пацвердзілі.

Звестак пра пацярпелых беларусаў няма, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на беларускіх дыпламатаў.

Фота — ria.ru, gazeta.ru, ИТАР-ТАСС, Twitter

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі