У Ванкуверы арыштоўвалі Міхаіла Грабоўскага

Беларускі хакеіст трапіў у рукі паліцыі пасля бойкі ў адным з бараў сталіцы зімовай Алімпіяды
Беларускі форвард "Таронта" Міхаіл Грабоўскі быў арыштаваны ў суботу пасля бойкі ў адным з бараў Ванкувера, сталіцы зімовай Алімпіяды. Пра гэта паведамляе сайт tsn.ca.

Праз нейкі час Грабоўскі быў адпушчаны з паліцыі.

Нагадаем, беларускі хакеіст з-за траўмы не выступае за зборную Беларусі на Алімпіядзе, аднак прыехаў падтрымаць яе.

Падрабязнасці суботняга інцыдэнта пакуль невядомыя. Паводле слоў генеральнага менеджэра "Таронта" і алімпійскай зборнай ЗША Браяна Бурка, клуб быў праінфармаваны пра здарэнне. Пакуль ідзе высвятленне яго абставінаў, афіцыйных каментароў з боку канадскага клуба не будзе.



Фота — pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі